Мэта работы ўстановы адукацыі — рэалізацыя адукацыйных стандартаў дашкольнай адукацыі, стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне грамадзянства і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае, фізічнае і прафесійнае развіццё асобы навучэнцаў, фарміраванне ў іх ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.
Задачы ўстановы адукацыі на 2025/2026 навучальны год:
- фарміраванне грамадзянства, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
- падрыхтоўка да самастойнага жыцця, прафесійнага самавызначэння, выбару прафесіі і працы;
- фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;
- фарміраванне фізічнай культуры, авалодванне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;
- фарміраванне культуры сямейных адносін;
- стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы вучня;
- фарміраванне агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцей на основе культурных і духоўных традыцый беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі;
- адпаведнасць зместу, форм і метадаў выхавання;
- сістэмнасць і адзінства педагагічных патрабаванняў;
- пераемнасць, непарыўнасць і паслядоўнасць рэалізацыі зместу выхавання з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў;
- стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў, уключэнне іх у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці;
- рэалізацыя адукацыйных стандартаў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі;
- авалодванне навыкамі разумовай і фізічнай працы.
Для дасягнення пастаўленых задач дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гадылеўская сярэдняя школа» ажыццяўляе наступныя асноўныя функцыі:
- рэалізацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
- стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця вучняў, іх сацыялізацыі;
- стварэнне ўмоў для фарміравання асноў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да агульначалавечых каштоўнасцей;
- стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
- ахова здароўя вучняў, абарона іх правоў;
- стварэнне ўмоў для паўнавартнаснага фізічнага развіцця вучняў на аснове прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця;
- забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі вучняў і аказанне ім псіхалагічнай, карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
- забеспячэнне магчымасцей сваечасовага і паўнавартнаснага пераходу на наступную ступень адукацыі;
- стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі і праяўлення творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў;
- стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці прадстаўляемых адукацыйных паслуг.